Аб прекце

Нацыянальна-культурная ідэнтычнасць – адна з састаўляючых ідэнтычнасці чалавека, звязаная з прыналежнасцю яго да пэўнай нацыі, краіны, культурнай прасторы.
Нацыянальна-культурная ідэнтычнасць не з’яўляецца рысай, якой валодае чалавек ад нараджэння. Яна набываецца ў выніку ўсведамлення агульнасці культуры, гісторыі, мовы з вызначанай групай людзей. Да гэтага яшчэ можа далучыцца пачуццё прыналежнасці да пэўнай дзяржавы, прыхільнасць яго да дзяржаўнай ідэнтычнасці, нацыянальнай ідэі і дзяржаўных сімвалаў.
Традыцыйная культура кожнага народа неабсяжная і ўнікальная.
Тысячагоддзямі фарміраваліся светапогляд, лад жыцця, нормы этыкі і маралі, народнае мастацтва, народная філасофія, нацыянальная кухня. Традыцыйныя веды перадаваліся з пакалення ў пакаленне, «з вуснаў у вусны». Такі спосаб перадачы інфармацыі натуральны. Але сёння маладое пакаленне апынулася ў экстрымальных культурна-экалагічных умовах. Дзеці, падлеткі, моладзь большую частку свайго жыцця праводзяць па-за сям'і, па-за роднай хаты. Разрываюцца сувязі з бацькамі, сям'ёй, родам, народнай культурай, што наносіць непапраўную шкоду маральнаму і патрыятычнаму станаўленню падрастаючага пакалення. Сям'я, якая заўсёды была галоўным звяном у перадачы традыцыйнай культуры народа, губляе сваю вядучую ролю, таму ролю пасярэдніка паміж культурай і дзіцем выконвае школа.
Гісторыя беларускага народа - каштоўная крыніца паглыблення ведаў аб іх традыцыях, норавах і культуры.Духоўнае адраджэнне нашага народа немагчыма без захавання і перадачы іншым пакаленням традыцый нацыянальнай культуры. Ва ўмовах сучаснага жыцця вельмі важна адчуваць маральную апору, кожны павінен адчуваць свае карані.
Як сучаснае дзіця, адарванае ад сваіх каранёў, далучыць да этнакультурных традыцый? Як развіць у вучняў сучанай школы нацыянальна-культурную ідэнтычнасць? Як паспрыяць партыятычнаму станаўленню маладога пакалення?  Адказы на гэтыя пытанні мы паспрабуем даць у рамках рэалізацыі праекта "Мы беларусы".
Перспектывы праекта:
1. Агульны рост нацыянальна-культурнай кампетэнтнасці ўсіх удзельнікаў эксперыментальнага праекта.
2. Павышэнне каштоўнасных арыентацый як у вучняў, так і ў педагогаў; рост жадання знаёміцца з нацыянальнымі і культурнымі асаблівасцямі свайго народу, пераймаць і выконваць традыцыі свайго народу, пабудаваць сваё жыццё ў адпаведнасці з нацыянальнымі традыцыямі.
3. Павышэнне інтарэсу ў вучняў да праектнай дзейнасці.
4. Пашырэнне партнёрства з другімі ўстановамі адукацыі.
5. Узрост ролі міжкультурных зносін, станоўчая дынаміка ўзроўню выхаванасці і характару міжасабовых зносін.

Комментариев нет:

Отправить комментарий