Палажэнне online-гульні



Палажэнне online-гульні
“Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”
па фарміраванню нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці вучняў

Оnline-гульня (далей – гульня) “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся” па фарміраванню нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці вучняў  праводзіцца ў рамках рэалізацыі эксперыментальнага праекта “Мы беларусы” дзяржаўнай установай адукацыі “Казлоўшчынская сярэдняя школа”.
Арганізатарам і каардынатарам гульні выступае дзяржаўная ўстанова адукацыі “Казлоўшчынская сярэдняя школа” пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.
1.                Гульня праводзіцца з мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму асобы, арыентавана на засваенне агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, культурных, духоўных традыцый беларускага народа.
Задачы:
ü Фарміраваць нацыянальную самасвядомасць, уяўленні аб культуры свайго народа, яго традыцыях, каштоўнасцях.
ü Прывіваць павагу да гісторыка-культурнай спадчыны народа.
ü Выхоўваць у вучняў актыўную жыццёвую і грамадзянскую пазіцыю.
2.                 Тэрмін правядзення гульні: лістапад – снежань 2017 года. Узнагароджанне пераможцаў – студзень 2018 года.
3.                Форма правядзення: дыстанцыйная, online.
4.                Патрабаванні да ўдзельнікаў:
Ø    Каманда ў складзе 6 чалавек
Ø    Узрост удзельнікаў: 10-13 гадоў.
5.                Гульня прадугледжвае выкананне камандамі-ўдзельніцамі інтэлектуальна-творчых заданняў на пяці прапанаваных этапах.
Першы этап “За смугою стагоддзяў” (27 лістапада – 2 снежня 2017 года)
На дадзеным этапе камандам неабходна выканаць 6 заданняў:
1.     Літаратурны компас “Крылатыя выразы” (назваць аўтара радкоў) – 5 балаў.
2.     Крыжаванка “Словы з вершаў” (разгадаць крыжаванку) – 7 балаў.
3.     Аўкцыён ведаў “Пазнай выразы” (дапоўніць выразы) – 5 балаў.
4.     Літаратурныя загадкі “Папацей, грамацей!” (адгадаць загадкі) – 5 балаў.
5.     Інтэлектуальная гульня “Пазнай фразеалагізм” (перакласці фразеалагізмы з рускай мовы на беларускую) – 10 балаў.
6.     Эўрыка “Спрыт, знаходлівасць і розум” (вызначыць і запісаць від прапанаваных казак) – 3 балы.
Другі этап “Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях” (4 снежня – 9 снежня 2017 года)
На дадзеным этапе камандам неабходна выканаць 5 заданняў:
1.     Эрудыт-віктарына “Святло далёкай зоркі” (назваць імёны славутых землякоў). За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 2 балы.
2.     Экскурс у гісторыю “Былога падзеі” (прыгадаць падзеі, якія адбыліся ў пэўным месцы, у пэўную дату). За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 2 балы.
3.     Кніжны параграф “Беларусь – наша Радзіма”. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 2 балы.
4.     Фотагалерэя “Падзеі Беларусі ў мастацтве” (па карціне вызначыць гістарычную падзею) – 12 балаў.
5.     Біблія-глобус “Кнігі і людзі” (прыгадаць падзеі і асоб, звязаных з гісторыяй кнігадрукавання). За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 2 балы.

Трэці этап “Гонар сучаснай Беларусі” (11 снежня – 16 снежня 2017 года)
На дадзеным этапе камандам неабходна выканаць 5 заданняў:
1.     Гісторыя аднаго партрэта “Славутыя імёны” (па фотаздымках пазнаць асобу). За кожны правільны адказ 1 бал.
2.      Віртуальнае падарожжа “Замкі і палацы Беларусі” (па фотаздымку вызначыць назву замка ці палаца). За кожны правільны адказ 1 бал.
3.     Крыжаванка “Чэмпіёны”. Правільны адказ ацэньваецца ў 1 бал.
4.      Віктарына-пошук “След у навуцы” (адказаць на прапанаваныя пытанні). Правільны адказ ацэньваецца ў 2 балы.
5.     Музычны лабірынт “Мелодыі душы” (вызначыць назву твора і яго выканаўцу па прапанаванаму музычнаму ўрыўку) – 20 балаў.

Чацвёрты этап “Падарожжа па Беларусі” (18 снежня – 23 снежня 2017 года)
На дадзеным этапе камандам неабходна выканаць 5 заданняў:
1.     Гонка за ведамі “З гісторыі Беларусі” – 8 балаў.
2.     Завочнае падарожжа “Карта знакамітых аб’ектаў” (вызначыць назвы аб’ектаў, размешчаных на карце Беларусі) – 14 балаў.
3.     QR-крос “Прадметы мастацтва і помнікі архітэктуры” (разгадаць QR-код і вызначыць назву прадмета мастацтва і помніка архітэктуры) – 10 балаў.
4.     Фота-прэзентацыя “Неафіцыйныя сімвалы гарадоў” (па фотаздымку назваць неафіцыйны сімвал горада і вызначыць, у якім горадзе ён знаходзіцца) – 10 балаў.
5.     Слайд-апытванне “Мы родам з Беларусі” (адказаць на пытанні) – 20 балаў.

Пяты этап “Традыцыі, абрады, кухня Беларусі” (26 снежня – 30 снежня 2017 года)
На дадзеным этапе камандам неабходна выканаць 3 заданні:
1.     Відэасалон “Абрады беларускага народа” – 10 балаў.
2.     Электронная віктарына “Карагод беларускіх прысмакаў” (вызначыць назвы страў беларускай кухні) – 10 балаў.
3.     Фальклорная гульня-пошук “Народныя святы” (па апісанні вызначыць народнае свята) – 10 балаў.
Педагагічную падтрымку каманд-удзельніц ажыццяўляюць класныя кіраўнікі, педагогі-арганізатары, настаўнікі інфарматыкі. Дапускаецца дапамога настаўнікаў гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, музыкі, выяўленчага мастацтва, кіраўнікоў аб’яднанняў па інтарэсах, бацькоў і іншых зацікаўленых асоб.
6.                Для ўдзелу ў гульні ўстановам адукацыі неабходна прадставіць на адрас арганізатара заяўкі, аформленыя згодна форме (дадатак 1).
Заяўкі накіроўваюцца да 27 лістапада 2017 года на электронны адрас teterinazhanna83@gmail.com.
Кантактныя тэлефоны:
8(01563)30492 – прыёмная ўстановы адукацыі.
+375445573702 – Хілімончык Галіна Іванаўна (намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце).
+375445573705 – Цяцерына Жанна Канстанцінаўна (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце).
+375445574168 – Пякарская Ала Іванаўна (каардынатар online-гульні).
7.                Ацэньваць адказы каманд будзе журы ў складзе:
Хілімончык Г.І. – намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, старшыня журы;
Пякарская А.І. – настаўнік інфарматыкі, член журы;
Ламака І.А. – настаўнік беларускай мовы і літаратуры, член журы;
Аліхвер В.Ю. – настаўнік гісторыі, член журы;
Ямімік А.М. – настаўнік геаграфіі, член журы.
8.                Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне каманд.
8.1.         Прамежкавыя вынікі гульні падводзяцца пасля праходжання камандамі кожнага этапу. Выніковы рэзультат выступлення каманды падводзіцца шляхам суміравання балаў, атрыманых на кожным этапе гульні.
8.2.          Прамежкавыя і выніковы рэзультаты ў разрэзе кожнай каманды-ўдзельніцы можна будзе знайсці на старонцы “Вынікі” блога online-гульні “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”.
8.3.         Пераможцы і прызёры online-гульні ўзнагароджваюцца дыпломамі ўстановы адукацыі.
Узнагароджанне каманд-пераможцаў online-гульні пройдзе 5 студзеня 2018 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Казлоўшчынская сярэдняя школа” ў рамках правядзення мерапрыемства “Калядная сустрэча”.
9.                Вынікі правядзення online-гульні распаўсюджваюцца сродкамі масавай інфармацыі, а таксама на афіцыйных сайтах устаноў адукацыі.
10.           Фінансаванне online-гульні ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў дзяржаўнай установы адукацыі “Казлоўшчынская сярэдняя школа”, а таксама іншых грашовых сродкаў, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
11.            Адрас блога online-гульні “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся” https://prbel.blogspot.com.by
















Дадатак 1

Заяўка
на ўдзел у online-гульні
“Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”

Поўная назва ўстановы адукацыі 
  ____________________________________________________________

Прозвішча і імя капітана каманды (1 чалавек) _____________________________________________________________
Прозвішчы і імёны членаў каманды (5 чалавек)
1.     _________________________________________________________
2.     _________________________________________________________
3.     _________________________________________________________
4.     _________________________________________________________
5.     _________________________________________________________
Прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка каманды, займаемая пасада (з ліку класных кіраўнікоў, настаўнікаў-прадметнікаў)
 ______________________________________________________________
Кантактны тэлефон кіраўніка каманды _________________________________



Комментариев нет:

Отправить комментарий